Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра павышэнне мытаў на легкавыя і грузавыя аўтамабілі з Еўрасаюза да 25%. Новыя тарыфы павінны ўступіць у сілу ўжо на наступным тыдні. У Вашынгтоне тлумачаць гэта тым, што ЕС нібыта не выконвае гандлёвыя дамоўленасці.
Пры гэтым амерыканскі лідар падкрэсліў, што новыя мыты не закрануць кампаніі, якія вырабляюць аўтамабілі непасрэдна ў ЗША.
— Мы павысілі мыты на аўтамабілі, якія ўвозяцца з Еўрапейскага Саюза, таму што ЕС не выконваў нашае гандлёвае пагадненне. Таму я павысіў мыты на легкавыя і грузавыя аўтамабілі да 25%. Гэта мільярды долараў, якія паступаюць у Злучаныя Штаты, гэта прымусіць значна хутчэй пераносіць вытворчасць на тэрыторыю краіны.
Раней ЕС пагадзіўся знізіць частку мытаў на амерыканскія тавары ў абмен на тарыфны ліміт у 15% для большасці еўрапейскай прадукцыі, якая экспартуецца ў ЗША.
iar/эж