У Чарнобыльскай зоне адчужэння гарыць больш за 1100 гектараў лесу. Умовы надвор'я перашкаджаюць тушэнню пажараў. Украінскія ўлады запэўніваюць, што ўзровень радыяцыі знаходзіцца ў межах нормы.
Пажар хутка распаўсюджваецца, ахопліваючы новыя ўчасткі лесу. Міністэрства ўнутраных спраў Украіны паведаміла, што засуха і моцны вецер перашкаджаюць тушэнню пажараў. Акрамя таго, існуе мінная небяспека. У выніку, дзеянні ў некаторых раёнах лесу былі часова прыпыненыя.
Чарнобыльская зона адчужэння вакол выведзенай з эксплуатацыі атамнай электрастанцыі займае больш за 2500 квадратных кіламетраў. Некаторыя ўчасткі лесу там усё яшчэ высокарадыёактыўныя.
Гэта не першы падобны інцыдэнт у Чарнобыльскай зоне адчужэння. Апошні раз буйныя пажары там тушыліся вясной 2020 года. Тады згарэла некалькі тысяч гектараў лесу.
IAR/яс