Беларуская Служба

Высокі прадстаўнік ААН па Босніі і Герцагавіне сыходзіць у адстаўку

11.05.2026 11:40
За гэтым рашэннем, верагодна, стаяць амерыканскія і расійскія інтарэсы.
   (  )     ,  2025 .
Узнагароджанне Крысціяна Шміта (з правага боку) Залатым медалём грамадзяніна горада Фюрт, ліпень 2025 г.Von Kasa Fue - Eigenes Werk, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=170712458

Высокі прадстаўнік ААН па Босніі і Герцагавіне Крысціян Шміт сышоў у адстаўку пасля амаль пяці гадоў на згаданай пасадзе. За гэтым рашэннем, верагодна, стаяць амерыканскія і расійскія інтарэсы.

Як афіцыйная прычына яго адстаўкі называюцца асабістыя меркаванні. Аднак балканскія СМІ паказваюць на ціск Расіі і ЗША. Кампанія, цесна звязаная з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, хоча пабудаваць газаправод у Босніі і Герцагавіне. Крысціян Шміт, які мае законныя інструменты для ўмяшання ва ўнутраныя справы згаданай краіны, адкрыта выступіў супраць гэтай ідэі.

Крысціян Шміт заняў пасаду Высокага прадстаўніка ААН па Босніі і Герцагавіне ў 2021 годзе. Яго прызначэнне выклікала сумневы, бо яно не было афіцыйна зацверджанае Саветам Бяспекі ААН.

Падчас свайго знаходжання на пасадзе Шміт умешваўся ў выбарчае заканадаўства і абвінавачваў улады Рэспублікі Сербскай у падрыве канстытуцыйнага ладу краіны. Гэта прывяло да асуджэння яе прэзідэнта Міларада Додзіка і яго адхілення ад улады. Цяпер сербскі палітык выказаў задавальненне адстаўкай Шмітa і заклікаў яго вярнуць зарплату, якую ён атрымліваў падчас «нязгоднай з міжнародным правам» службы.

IAR/аз