На другі дзень візіту Дональда Трампа ў Кітай лідары абмеркавалі эканоміку і міжнародныя справы. Кітай і ЗША звярнуліся да Ірана з просьбай неадкладна адкрыць Армузскі праліў.
Паводле слоў Дональда Трампа, абодва лідары пагадзіліся з тым, што Іран не можа валодаць ядзернай зброяй. Раней Кітай не быў супраць развіцця Іранам праграмы атамнай энергіі. Завяршаючы свой візіт у Пекін, Трамп заявіў, што ў яго таксама сканчаецца цярпенне адносна Ірана.
Амерыканскі прэзідэнт абвясціў аб буйных кантрактах для амерыканскіх кампаній, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы. Аднак падрабязнасці не раскрываліся. Гаворыцца, што Кітай купіць у ЗША каля 200 самалётаў Boeing. Аднак рынкі адрэагавалі на гэтую навіну стрымана, бо чакаўся значна большы аб'ём пакупак.
Візіт Трампа ў Пекін прадэманстраваў, што Тайвань будзе гуляць ключавую ролю ў кітайска-амерыканскіх адносінах. Пекін правёў для Вашынгтона чырвоную рысу. Калі Амерыка мае намер падтрымаць Тайвань, наступствам можа стаць «канфлікт» з Кітаем.
ПР/юл