Беларуская Служба

Улады Малдовы выклікалі расійскага пасла з-за дронаў

18.05.2026 15:20
Расійскі дыпламат паставіў пад сумнеў адказнасць Масквы за інцыдэнт.
 .
Сцяг Малдовы.фота: jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады Малдовы накіравалі чарговую ноту пратэсту паслу Расіі пасля парушэння паветранай прасторы краіны расійскім беспілотнікам. Міністэрства замежных спраў у Кішынёве паведаміла, што беспілотнік некалькі дзён таму праляцеў над паўночнай часткай краіны пасля перасячэння мяжы з Украінай.

Улады Малдовы палічылі інцыдэнт «непрымальным парушэннем суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы». Яны таксама заявілі, што падобныя парушэнні ўяўляюць сабой непасрэдную пагрозу бяспецы краіны і ўсяго рэгіёна.

Расійскі пасол у Кішынёве Алег Озераў быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў, дзе ён атрымаў афіцыйны пратэст. Аднак дыпламат паставіў пад сумнеў адказнасць Масквы за інцыдэнт, заявіўшы, што не было прадстаўлена доказаў, якія пацвярджаюць расійскае паходжанне беспілотнікаў.

Гэта чарговы падобны інцыдэнт з пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны. Малдова неаднаразова паведамляла пра расійскія беспілотнікі і ракеты, якія ляцяць над яе тэрыторыяй або падаюць каля мяжы з Украінай. У лістападзе мінулага года над краінай адначасова праляцелі шэсць беспілотнікаў, адзін з якіх урэзаўся ў дом у Фларэшцкim рэгіёне.

IAR/аз

Іранскую студэнтку арыштавалі ў Беларусі за каментары

15.05.2026 17:40
Хатэры Хадададзі была затрымана пры садзейнічанні пасольства Ірана ў Беларусі.