Пячора на рацэ Сене — гэта незвычайнае відовішча ўжо некалькі дзён могуць бачыць парыжане. Найстарэйшы мост французскай сталіцы ператварылі ў маштабную мастацкую інсталяцыю і цяпер ён нагадвае вялікі скальны грот. Парыжане і турысты хутка змогуць увайсці ў яго ўнутраную частку.
Праект французскага мастака JR на парыжскім Пон-Нёф — гэта даніна павагі знакамітаму дуэту мастакоў Хрыста Явашава і яго жонкі Жанны-Клод. Яны вядомыя тым, што ўпакоўвалі славутыя помнікі і прыродныя прасторы ў розныя матэрыялы.
Вялікая прасціна, плошчай амаль 2500 квадратных метраў, была нацягнутая на спецыяльную канструкцыю, ствараючы ўражлівую аптычную ілюзію. З боку бульвара Сены Пон-Нёф нагадвае масіўнае скальнае ўтварэнне. Тым часам пераход па мосце распрацаваны так, каб нагадваць уваход у сапраўдны грот, а атмасферу дапоўніць саўндтрэк, створаны Томасам Бангальтэрам, зоркай гурта Daft Punk.
Афіцыйнае адкрыццё канструкцыі адбудзецца шостага чэрвеня, яна будзе адкрытая для наведвальнікаў да канца чэрвеня.
Карэспандэнт ПР у Парыжы Стэфан Фольцэр
нг