Беларуская Служба

Генсек НАТА: Абавязак абараняць саюзнікаў — непахісны і абсалютны

23.05.2026 12:03
«Рашучасць і здольнасць абараніць кожнага саюзніка — абсалютныя. Калі хтосьці будзе дурны, каб напасці, адказ будзе разбуральным».
-
Штаб-кватэра НАТА фота: Drop of Light/Shutterstock

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заявіў, што Альянс застаецца адзіным і гатовы абараняць кожную краіну-ўдзельніцу. Пра гэта палітык сказаў пасля сустрэчы міністраў замежных спраў Паўночнаатлантычнага альянсу ў шведскім Хельсінгбаргу.

— Я ведаю, што некаторыя ставяць пад сумнеў гэтую сувязь. А можа нават рашучасць Альянсу заставацца адзіным перад тварам пагрозы. Таму дазвольце сказаць ясна: абавязацельствы саюзнікаў паводле Артыкула 5 застаюцца непахіснымі. Наша рашучасць і здольнасць абараніць кожнага саюзніка — абсалютныя. Калі хтосьці будзе настолькі дурны, каб напасці на нас, адказ будзе разбуральным.

Паводле генсека НАТА, міністры таксама абмеркавалі павелічэнне вайсковых выдаткаў, развіццё абароннай прамысловасці і далейшую падтрымку Украіны. Асобнай тэмай стала бяспека суднаходства вакол Армузскага праліва.

iar/эж