Беларуская Служба

Прэзідэнт Сербіі запрасіў Трампа ў Бялград

01.06.2026 06:47
Вучыч адзначыў, што Трамп доўгі час зʼяўляецца самым папулярным замежным палітычным лідарам у яго краіне.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч REUTERS

У інтэрв'ю Breitbart News, апублікаваным у нядзелю, прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч прызнаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп карыстаецца велізарнай папулярнасцю ў яго краіне дзякуючы свайму прагматызму і хрысціянскім каштоўнасямі. Вучыч запрасіў Трампа ў краіну, дзе «яго сустрэнуць як мінімум 100 000 чалавек».

Вучыч адзначыў, што Трамп ужо вельмі доўгі час зʼяўляецца самым папулярным замежным палітычным лідарам у яго краіне. Тлумачачы прычыны гэтай папулярнасці, ён заявіў, што сербы жадаюць новых адносін з ЗША.

— Народ Сербіі прагне новых адносін з ЗША. За апошнія трыццаць гадоў ЗША ўспрымаліся як краіна, якая цісне на нас і шантажуе, асабліва ў эпоху Клінтана і пасля авіяўдараў (аперацыі НАТА ў 1999 годзе па спыненні вайны ў Косаве – PAP). Аднак сербы заўсёды любілі ЗША і амерыканскую мару і жадаюць пачаць новы раздзел у адносінах паміж дзвюма краінамі», — сказаў Вучыч. — Людзі чакаюць ад прэзідэнта Трампа зразумелых і простых пасланняў. Хрысціянскія каштоўнасці і падтрымка традыцый, якія грамадзяне Сербіі вельмі шануюць, таксама адыгралі важную ролю, — адзначыў прэзідэнт Сербіі, каментуючы падтрымку, якую сербы выказалі Трампу падчас нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

Палітык дадаў, што важнай была і вера ў тое, што Трамп хоча пакласці канец канфліктам ва ўсім свеце.

— Людзі бачылі, што прэзідэнт Трамп хоча міру паміж Украінай і Расіяй, а таксама і міру ў іншых частках свету. Яны вельмі ацанілі гэта, — падкрэсліў Вучыч.

У якасці дадатковай прычыны ён назваў прагматычны падыход Трампа да эканомікі.

— Сербы ўбачылі магчымасць пабудаваць больш моцныя эканамічныя сувязі са Злучанымі Штатамі — Трамп — вельмі прагматычны і рацыянальны чалавек, які робіць акцэнт на эканоміцы, інвестыцыях і павелічэнні гандлю, — сказаў сербскі лідар.

РАР/юл