Старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта вітае пагадненне паміж Вашынгтонам і Тэгеранам. Учора ўвечары абедзве краіны абвясцілі аб заключэнні папярэдняга мірнага пагаднення, якое прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва і канец блакады іранскіх партоў.
У сацсетках Антоніу Кошта напісаў, што чакае заканчэння дарагой вайны і поўнага аднаўлення свабоды суднаходства ў Армузскім праліве.
— Я высока ацэньваю нястомныя дыпламатычныя намаганні ўсіх, хто зрабіў гэта пагадненне магчымым. Зброя павінна змоўкнуць, а спрэчныя пытанні павінны быць вырашаны мірным шляхам, у адпаведнасці з міжнародным правам. Еўрапейскі Саюз гатовы ўнесці свой уклад у рэалізацыю комплекснай стратэгіі трывалага міру на Блізкім Усходзе, — напісаў старшыня Еўрапейскай рады на платформе X.
Поўны змест пагаднення паміж ЗША і Іранам пакуль невядомы. Найбольшая нявызначанасць тычыцца правілаў выкарыстання Армузскага праліва.
Тэкст пагаднення пакуль не ахоплівае ядзерных пытанняў. Чакаецца, што перамовы па ядзернай праграме Ірана працягнуцца яшчэ два месяцы.
IAR/аз