Беларуская Служба

ЗША лагодзяць санкцыі супраць Расіі

26.06.2026 09:15
У апошнія дні Міністэрства фінансаў зняло санкцыі з групы расійскіх грамадзян, некалькіх суднаў і кампаній. 
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампEPA/AARON SCHWARTZ / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Адміністрацыя Трампа змякчае санкцыі накладзеныя на Расію. У апошнія дні Міністэрства фінансаў зняло санкцыі з групы расійскіх грамадзян, некалькіх суднаў і кампаній. Адначасова быў падоўжаны тэрмін перамоваў аб продажы замежных актываў «Лукойла».

Раней на гэтым тыдні Міністэрства фінансаў выключыла з санкцыйнага спісу трох расійскіх грамадзян, якіх адміністрацыя Байдэна ў 2022 годзе абвінаваціла ў набыцці заходніх тэхналогій для ваенных і разведвальных мэтаў.

24 чэрвеня адміністрацыя Трампа зняла санкцыі з яшчэ сямі расіян, двух караблёў і дзвюх турэцкіх кампаній, якіх раней абвінавачвалі ва ўхіленні ад санкцый і пастаўках прадукцыі расійскай ваеннай прамысловасці. У абодвух выпадках амерыканцы не патлумачылі прычыны выключэння.

25 чэрвеня Міністэрства фінансаў падоўжыла да 25 ліпеня ліцэнзію, якая дазваляе весці перамовы аб продажы «Лукойл Інтэрнэшнл», замежнай даччынай кампаніі расійскай кампаніі «Лукойл», якая знаходзіцца пад санкцыямі з кастрычніка мінулага года.

Міністэрства фінансаў паўтарае, што выключэнне з санкцыйнага спісу не азначае змены курсу ў адносінах да Масквы. Крытыкі, у тым ліку былыя амерыканскія дыпламаты, адзначаюць адсутнасць абгрунтаванняў для такіх дзеянняў.

ПР/юл