Украінскі алігарх і яго блізкія сталі ахвярамі выбуху ў Манака. Увечары 29 чэрвеня ў шматкватэрным доме была закладзена выбуховая прылада. Злачынца, зафіксаваны на запісах з камер відэаназірання, знаходзіцца ў вышуку.
На згаданых запісах відаць, як мужчына пакідае заплечнік ля ўваходу ў шматкватэрны дом і ўцякае за некалькі хвілін да выбуху, у выніку якога пацярпелі тры чалавекі, з якіх двое дастаўлены ў бальніцы Францыі з цяжкімі траўмамі.
Паводле мясцовых СМІ, сярод пацярпелых — украінскі алігарх Вадзім Ермалаеў і яго блізкія — жанчына і падлетак.
Вадзім Ермалаеў — заснавальнік карпарацыі «Алеф» і адзін з найбуйнейшых забудоўнікаў Дняпра. Ён уваходзіць у 30 самых багатых украінцаў, але ў апошнія гады пакінуў краіну і, як паведамляецца, адмовіўся ад украінскага грамадзянства. Бізнесмена падазраюць у гандлі зброяй і адмыванні грошай, а тры гады таму Украіна ўвяла супраць яго санкцыі за падтрымку расійскай агрэсіі.
Улады Манака асцярожна ставяцца да інцыдэнту, называючы яго «спробай забойства». Гэта беспрэцэдэнтны выпадак у найноўшай гісторыі княства і, як падкрэсліваюць каментатары, сур'ёзны ўдар па яго іміджы як мірнага прытулку для мільянераў.
IAR/аз