Беларуская Служба

Славакі імкнуцца стаць сусветным лідарам атамнай энергетыкі

30.06.2026 16:03
Чацвёрты блок АЭС «Мохаўцы» павялічыць долю атамнай энергетыкі ў энергабалансе Славакіі да больш чым 77%.
АЭС «Мохаўцы»Аўтар: Peko - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=14668208

Славакі запускаюць чацвёрты блок АЭС «Мохаўцы». Чакаецца, што новы рэактар выйдзе на поўную магутнасць да канца года. Гэта дасць Славакіі найбольшую ў свеце долю атамнай энергетыкі ў вытворчасці электраэнергіі.

Пачалася загрузка ядзернага паліва ў рэактар, які будзе мець мэтавую магутнасць 470 мегават. Гэта адкрывае шлях да ўводу блока ў эксплуатацыю і яго наступнага падключэння да нацыянальнай электрасеткі.

Чацвёрты блок электрастанцыі «Мохаўцы» павялічыць долю атамнай энергетыкі ў энергетычным балансе краіны да больш чым 77%. Гэта дазволіць Славакіі абысці Францыю па гэтым паказчыку і заняць першае месца ў свеце.

Як падкрэсліў прэм'ер Роберт Фіца, разам з трэцім блокам, запушчаным тры гады таму, новы рэактар умацуе пазіцыі Славакіі як экспарцёра энергіі.

Паралельна ўрад рыхтуе пашырэнне атамнай электрастанцыі ў Яслаўскіх Богуніцах. План прадугледжвае будаўніцтва блока магутнасцю 1 200 мегават, а тэхналагічным партнёрам праекта будзе амерыканская кампанія «Westinghouse».

IAR/аз