Сама меней восем чалавек атрымалі раненні ў выніку страляніны ў Нью-Йорку 4 ліпеня. Сярод пацярпелых — чацвёра дзяцей, дзве жанчыны і двое мужчын.
Усе параненыя былі дастаўлены ў бліжэйшыя бальніцы. Па дадзеных паліцыі, стан сямі пацярпелых ацэньваецца як стабільны. Адна з параненых — 21-гадовая жанчына — знаходзіцца ў крытычным стане.
Страляніна адбылася позна ўвечары ў раёне Коні-Айлэнд у Нью-Ёрку. На месцы злачынства супрацоўнікі праваахоўных органаў знайшлі агнястрэльную зброю. Пакуль што паліцыя нікога не затрымала.
Злучаныя Штаты 4 ліпеня адзначылі 250-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці. Асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы прайшлі ў Вашынгтоне, дзе з прамовай выступіў прэзідэнт Дональд Трамп. Завяршылася свята найбуйнейшым у гісторыі ЗША феерверкам.
вс