Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З першага жніўня ў Ірландыі электрасамакатамі змогуць карыстацца толькі паўналетнія

24.07.2026 10:51
Новыя правілы таксама ўводзяць абавязак насіць ахоўны шлем і камізэльку з флікерамі падчас язды.
.   .
Ілюстрацыя. Электрасамакаты ў Варшаве.Фота: Shutterstock

Акрамя таго, электрасамакаты ў Ірландыі плануюць прызнаць механічнымі транспартнымі сродкамі. Гэта азначае, што іх трэба будзе рэгістраваць, а для кіравання спатрэбіцца пасведчанне кіроўцы. Урад таксама хоча забараніць продаж электрасамакатаў асобам да 18 гадоў і вывесці з рынку мадэлі, якія развіваюць хуткасць больш за 20 кіламетраў у гадзіну.

Новыя правілы сталі рэакцыяй на рост колькасці аварый, асабліва з удзелам дзяцей. Паводле звестак арганізацыі Children’s Health Ireland, за год колькасць непаўналетніх пацыентаў з чэрапна-мазгавымі траўмамі пасля такіх здарэнняў павялічылася на 50%. Узрасла і колькасць умяшанняў ірландскай паліцыі. З пачатку года праваахоўнікі канфіскавалі больш за 1400 электрасамакатаў.

Урад не выключае, што калі новыя меры не павысяць узроўню бяспекі, будзе разгледжана магчымасць поўнай забароны выкарыстання такіх транспартных сродкаў.

У Вялікабрытаніі на прыватных электрасамакатах забаронена ездзіць па дарогах, тратуарах і веладарожках. Іх можна выкарыстоўваць толькі на прыватнай тэрыторыі са згоды ўладальніка. З 2020 года ў шэрагу гарадоў Англіі дзейнічаюць пілотныя праграмы пракату электрасамакатаў. Карыстацца такімі самакатамі можна законна, але толькі пры наяўнасці пасведчання кіроўцы.

IAR/нг