Польшча на пазачарговай відэаканферэнцыі міністраў унутраных спраў краін ЕС закліча да ўзмацнення аховы ўсіх знешніх межаў Еўрасаюза на фоне міграцыйнага крызісу ў іспанскай Сеуце. Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочэк заявіў:
— Пазіцыя Польшчы будзе наступнай: давайце не шукаць рознагалоссяў паміж намі, а паспрабуем дзейнічаць разам дзеля больш эфектыўнай абароны знешніх межаў — усіх межаў. Некалькі тыдняў таму Еўрапейскі саюз прыняў рашэнні, якія датычацца палітыкі вяртання, гэта значыць дэпартацыі. Мы падтрымліваем гэтыя дзеянні ЕС і будзем заклікаць да ўзгодненых мер па абароне знешніх межаў.
Экстраная сустрэча склікана пасля беспрэцэдэнтнага наплыву мігрантаў у Сеуту, куды за некалькі дзён трапілі больш за 50 тысяч чалавек, прынамсі 72 загінулі.
Іспанія ўжо ўзмацніла ахову мяжы, а ўлады ЕС абмяркоўваюць дадатковую падтрымку Мадрыду і меры, каб прадухіліць паўтарэнне падобнага крызісу.
iar/эж