Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Румынскія вёскі прыцягваюць настаўнікаў бясплатным жыллём

07.09.2026 18:00
Паводле дадзеных, толькі ў мінулым годзе больш за 3 200 настаўнікаў звольніліся з працы ў вясковых школах.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Румыніі новы навучальны год пачаўся пад знакам сур'ёзнага дэфіцыту настаўнікаў у вёсках. Мясцовыя ўлады аднаго з такіх муніцыпалітэтаў спрабуюць прыцягнуць іх бясплатным жыллём.

У гміне Раманешці былі пабудаваны тры сучасныя дамы для настаўнікаў, якія жадаюць там працаваць. Кожны будынак каштаваў прыблізна 140 000 еўра і быў прафінансаваны еўрапейскімі фондамі.

Дэфіцыт настаўнікаў у Румыніі сурʼёзны. Паводле дадзеных, толькі ў мінулым годзе больш за 3 200 настаўнікаў звольніліся з працы ў вясковых школах. Мясцовыя ўлады спадзяюцца, што бясплатнае жыллё палепшыць умовы працы настаўнікаў і спыніць іх адток з вёсак.

IAR/аз