Інвестары чакаюць падпісання пагаднення паміж Іранам і Аманам аб кіраванні марскім транспартам у Армузскім праліве.
Барэль нафты маркі West Texas Intermediate гандлюецца па цане 93,46 долара на NYMEX у Нью-Ёрку, што на 2,16 працэнта больш.
Кошт нафты маркі Brent дасягнуў 98,08 долара за барэль, што на 1,11 працэнта больш.
Кошт нафты расце, паколькі інвестары чакаюць падпісання пагаднення паміж Іранам і Аманам аб кіраванні марскім транспартам у Армузскім праліве.
Іран абвясціў аб хуткім заключэнні пагаднення з Аманам аб кантролі над суднаходствам праз Армузскі праліў, што можа ўзмацніць кантроль Тэгерану над гэтым водным шляхам.
Чакаецца, што пагадненне будзе ўключаць падрабязнасці адносна часовага бяспечнага маршруту праз праліў і будзе задакументавана ў Міжнароднай марской арганізацыі, органе ААН.
Іран і Аман ужо некалькі тыдняў вядуць перамовы аб умовах пагаднення, і размовы цяпер на завяршальнай стадыі, заявіў у панядзелак прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Ірану Эсмаіл Багаі.
Аднак удзельнікі баяцца спынення паставак энергіі праз Армузскі праліў з-за нядаўняга аднаўлення ваенных дзеянняў паміж ЗША і Іранам.
Тым часам прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на мінулым тыдні ацаніў, што вайна з Іранам была «нязначнай справай» для краіны, бо не прывяла да рэкордных ахвяр, як у Вʼетнамскай вайне.
— Мы зрабілі гэта з Венесуэлай і мы зрабілі гэта з Іранам, і мы страцілі 18 чалавек. Мы страцілі 100 тысяч чалавек у Вʼетнаме і дзясяткі тысяч у іншых канфліктах, — сказаў Трамп. — Ведаеце, мы праводзім спарадычныя ўдары (...) мы зараз не змагаемся. Няма ніякіх баёў, — дадаў ён.
Рынкі ўсё больш улічваюць магчымасць таго, што канфлікт на Блізкім Усходзе будзе працягвацца, і аналітыкі Goldman Sachs ужо павышаюць свае ацэнкі коштаў на нафту, мяркуючы, што перабоі з транспартаваннем нафты з рэгіёну ўтрымаюцца.
Паводле звестак Goldman Sachs Group Inc., кошт нафты можа вырасці да 120 долараў за барэль, калі атакі на марскі транспарт на Блізкім Усходзе ўзмацняцца.
Дадаткова сітуацыя з пастаўкамі нафты на сусветных рынках пагаршаецца дзеяннямі Кітая, які ажыццяўляе буйныя закупкі гэтага тавару з Афрыкі, Канады і Лацінскай Амерыкі.
У цяперашні час Кітай купляе прыблізна 10 мільёнаў барэляў нафты ў дзень.
PAP Biznes/юл