Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у чацвер заклікаў Еўропу развіваць уласныя магчымасці ў галіне касмічных палётаў людзей, у тым ліку ствараць першы еўрапейскі касмічны карабель на працягу 10 гадоў і будаваць уласную спадарожнікавую тэлекамунікацыйную сістэму.
— Еўропа павінна ляцець са сваімі ўласнымі экіпажамі. Мы хочам, каб Еўропа пацвердзіла свае амбіцыі ў галіне касмічных палётаў касманаўтаў, — заявіў французскі лідар падчас міжнароднага касмічнага саміту ў Парыжы.
Макрон дадаў, што хацеў бы «бачыць першую еўрапейскую касмічную транспартную капсулу Nyx, якая стыкаецца з Міжнароднай касмічнай станцыяй праз два гады». У якасці будучых этапаў ён назваў высадку першага еўрапейскага пасадачнага апарата «Argonaut» на Месяц праз пяць гадоў і запуск першага еўрапейскага экіпажнага касмічнага карабля з касмадрома Куру ў Французскай Гвіяне праз 10 гадоў.
— Еўропа павінна быць адным з вядучых глабальных гульцоў, асабліва ў галіне сувязі і штучнага інтэлекту, — заявіў прэзідэнт Францыі.
Ён таксама заклікаў аператараў тэлекамунікацый, пастаўшчыкоў спадарожнікавых групы і прадстаўнікоў прамысловасці стварыць да 2030 года еўрапейскі тэхналагічны альянс для тэхналогіі Direct-to-Device, які дазволіць усталяваць прамое злучэнне паміж мабільнымі тэлефонамі і спадарожнікамі без неабходнасці перадачы сігналаў праз наземныя базавыя станцыі.
Паводле слоў Макрона, еўрапейскія краіны павінны мець доступ да якасці сувязі, параўнальнай з сеткай 5G у Еўропе, на працягу дзесяцігоддзя.
PAP/ав