Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінскае МЗС асуджае акт вандалізму супраць помніка байцам УПА, пахаваным у Польшчы

11.09.2026 16:57
Акруговая пракуратура ў Замасці пачала расследаванне па факце вандалізму.
 .
Пашкоджаны помнік.Фота: Пасольства Украіны ў Польшчы.

Міністэрства замежных спраў Украіны асудзіла акт вандалізму ў дачыненні помніка байцам УПА ў вёсцы Беласток (гміна Доўгабычаў). Дэпутат Еўрапейскага парламента Гжэгаж Браўн (Grzegorz Braun) апублікаваў у сацыяльных сетках відэа, на якім ён б'е па помніку сякерай.

Каментуючы гэты інцыдэнт, МЗС у Кіеве заявіла, што «польскія палітычныя маргіналы не прыдумалі нічога лепшага, як ваяваць з магіламі — і гэта ў той час, калі ідзе сапраўдная вайна, якая нясе экзістэнцыяльную пагрозу як Украіне, так і Польшчы». Міністэрства выказала спадзяванне, што польскія ўлады дадуць належную прававую ацэнку здарэнню і адновяць пашкоджаны помнік.

Помнік ушаноўвае памяць байцоў Украінскай паўстанцкай арміі (УПА), якія загінулі ў 1946 годзе ў баях з савецкім НКУС. Акруговая пракуратура ў Замасці (Zamość) пачала расследаванне па факце вандалізму; вінаватым можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі. Следчыя сабралі доказы, у тым ліку відэазапіс.

IAR/нг