Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Унікальныя падземныя памяшканні ў Рыме ўпершыню адкрылі для турыстаў

12.09.2026 10:41
Тэрмы Траяна пачалі працаваць у 109 годзе н.э., і на той момант з'яўляліся найбуйнейшым у свеце комплексам лазняў.
      .
Унікальныя памяшканні ў Рыме адкрылі для наведвальнікаў.PAP/EPA/FEDERICO PERRUOLO

Унікальныя падземныя памяшканні Тэрм Траяна ўпершыню адкрылі для наведвальнікаў. Часткі гэтага комплексу знаходзяцца на ўзгорку Опій (Oppio), недалёка ад Калізея ў Рыме. Унутры захаваліся два выключныя творы старажытнага мастацтва.

Першы з іх — фрэска «Città Dipinta» («Маляваны горад»). На ёй паказаны від зверху на абнесены сцяной горад з вежамі, гаванню, тэатрам і храмам. Фрэска займае плошчу каля дзесяці квадратных метраў, ёй каля дзвюх тысяч гадоў — яна з'явілася яшчэ да пабудовы саміх тэрмаў.

— Гэты твор дазваляе нам убачыць, як выглядалі жылыя дамы Старажытнага Рыма. Археолагі адносяць іх да эпохі Нерона ці дынастыі Флавіяў, — кажа мэр Рыма Раберта Гуальцьеры (Roberto Gualtieri).

Побач з фрэскай знаходзіцца «Вялікая мазаіка» — манументальнае насценнае пано з выявай калон, статуй і фігур, якое нагадвае тэатральную сцэну. Падчас работ быў таксама знойдзены яшчэ адзін фрагмент мазаікі з выявай партовага горада, а таксама мармуровыя элементы аздаблення і паўкруглая ніша.

Тэрмы адкрыты для наведвальнікаў з 12 верасня, хоць пакуль толькі ў пэўныя дні тыдня.

Тэрмы Траяна пачалі працаваць у 109 годзе н.э., і на той момант з'яўляліся найбуйнейшым у свеце комплексам лазняў.

IAR (Aleksandra Nietopiel)/нг