Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Балгарыі зноў прагрымеў выбух і ўспыхнуў пажар на складзе боепрыпасаў

12.09.2026 11:54
Гэта ўжо другі выбух на аб'екце кампаніі ў Балгарыі на працягу месяца.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt

У Балгарыі прагрымеў выбух на складзе боепрыпасаў. Гэта чарговы выпадак за апошні час. Інцыдэнт адбыўся паблізу вёскі Царава-Лівада. Губернатар Габраўскай вобласці Крысціна Сідарава паведаміла, што таксама ўспыхнуў пажар.

— Мы неадкладна патэлефанавалі ў пажарную службу і паведамілі Міністэрству ўнутраных спраў. Пажарныя прыбылі сюды, у раён вёсак Доніна і Бучукаўцы (муніцыпалітэт Царава-Лівада). Барацьбу з агнём прыйшлося весці таксама з паветра з дапамогай беспілотнікаў. Агонь перакідваўся паміж складамі. Выбух адбыўся незадоўга да поўначы.

Склады належалі вытворцу ўзбраення EMCO. Гэта ўжо другі выбух на аб'екце кампаніі ў Балгарыі на працягу месяца.

Уладальнікам EMCO з'яўляецца балгарскі бізнесмен Эміліян Гебраў. На яго аб'екты і раней здзяйсняліся напады, у здзяйсненні якіх падазраюць расіян. У 2024 годзе Балгарыя выдала ордэры на арышт шасці расіян, якія могуць быць датычныя да знішчэння складоў EMCO ў перыяд з 2011 па 2020 год. Паведамляецца, што на гэтых складах захоўвалася зброя, якую адпраўлялі ва Украіну і Грузію.

У 2015 годзе таксама была здзейснена спроба атруціць Гебрава.

IAR/нг