Паводле заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, Іран, «хутчэй за ўсё, нясе адказнасць» за напад на трубаправод «Усход-Захад» у Саудаўскай Аравіі. Гэты інцыдэнт прывёў да прыпынення працы трубаправода.
Падчас візіту ў сталіцу Ірландыі, Дублін, Дональд Трамп адказаў на пытанні журналістаў, ці мог Тэгеран зладзіць атаку.
— Хутчэй за ўсё, яны нясуць за гэта адказнасць. Яны ўжо здзяйснялі падобныя напады ў мінулым. Мы размаўлялі з хусітамі. Яны патэлефанавалі нам і сказалі, што хацелі б, каб мы не ўмешваліся ў гэта. Яны прапускаюць большасць суднаў, але ёсць адна краіна, якая ім не надта падабаецца. Мы з гэтым разбярэмся.
У раёне, дзе адбыўся напад, дзейнічаюць некалькі ваенізаваных груповак, звязаных з Іранам і хусітамі. Значнасць трубаправода, які праходзіць праз Аравійскі паўвостраў, узрасла пасля закрыцця Армузскага праліва. Раней гэты маршрут выкарыстоўваўся для транспарціроўкі большай часткі саудаўскай нафты на сусветны рынак. Аднак у апошні час па гэтым трубаправодзе ў порт Янбу на Чырвоным моры транспартуецца аб'ём нафты, які пакрывае ад 4% да 5% сусветнага попыту.
IAR/нг