Учора (14 верасня) расійскі фрэгат выпусціў двa фальшфееры па дацкім верталёце. Інцыдэнт адбыўся ў міжнародных водах ля ўзбярэжжа Даніі.
Паўночнае камандаванне НАТА паведаміла, што фальшфееры праляцелі недалёка ад верталёта, які выконваў сваю звычайную місію, падчас якой фатаграфаваў расійскі карабель.
Міністр абароны Даніі Епэ Бруус абвясціў, што выкліча пасла Расіі ў Даніі па гэтай справе.
IAR/аз