Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палата прадстаўнікоў ЗША падтрымлівае ўзмацненне санкцый супраць Расіі

17.09.2026 08:12
Санкцыі будуць ахопліваць расійскі энергетычны і абаронны сектары, а таксама так званы «ценявы флот» танкераў, якія выкарыстоўваюцца для абыходу абмежаванняў. 
Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла законапраект аб узмацненні санкцый і тарыфаў супраць Расіі ў сувязі з вайной ва Украіне. 262 члены Кангрэса прагаласавалі за законапраект, 159 — супраць. Некалькі дзясяткаў дэмакратаў далучыліся да рэспубліканскай большасці. Цяпер закон будзе перададзены на стол прэзідэнту.

Санкцыі будуць ахопліваць расійскі энергетычны і абаронны сектары, а таксама так званы «ценявы флот» танкераў, якія выкарыстоўваюцца для абыходу абмежаванняў.

Дональд Трамп таксама атрымае паўнамоцтвы ўводзіць высокія тарыфы ў дачыненні да Кітаю, Індыі ды іншых краін, якія купляюць расійскую нафту, а таксама пашыраць санкцыі супраць Ірана.

Законапраект быў ініцыяваны сенатарам Ліндсі Грэмам, які памёр у ліпені. У мінулым месяцы Сенат прыняў законапраект 86 галасамі супраць 11. Праціўнікі, у першую чаргу дэмакраты, крытыкуюць шырокія тарыфныя паўнамоцтвы прэзідэнта і магчымасць адмяніць санкцыі, калі ён палічыць іх супярэчнымі нацыянальным інтарэсам ЗША.

ПР/юл