Падатковая льгота будзе распаўсюджвацца не на ўсе транспартныя сродкі, а толькі на тыя, у якіх магутнасць рухавіка не перавышае 80 кілават, або каля 109 конскіх сіл.
— Гаворка ідзе пра такія аўтамабілі як Panda, Fiat 500, Renault Clio і Toyota Yaris, сярод іншых, — сказала віцэ-прэм'ер-міністр Матэа Сальвіні.
Гэта тычыцца больш за 70 працэнтаў аўтамабіляў у Італіі.
— Дадайце да гэтага каля 1,1 мільёна матацыклаў, што дасць агулам 14,5 мільёна транспартных сродкаў, — дадала прэмʼер Італіі Джорджыя Мелоні.
Вызваленне будзе распаўсюджвацца на адзін транспартны сродак на чалавека. Калі хтосьці валодае некалькімі аўтамабілямі, якія адпавядаюць крытэрыям, льгота будзе распаўсюджвацца на той, які мае найменшую магутнасць.
Гэта азначае бюджэтныя выдаткі ў памеры больш за 2 мільярды еўра. Чакаецца, што дзяржава пералічыць рэгіёнам каля 2,3 мільярда еўра, каб кампенсаваць ім страчаныя падатковыя паступленні.
Пакуль што правілы дзейнічаюць толькі да 2027 года. Урад абвясціў, што плануе пазней падоўжыць вызваленне назаўсёды.
ПР/юл