Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўрапейская камісія рэагуе на пагрозы прэзідэнта ЗША

17.09.2026 14:12
Амерыканскі лідар выступіў з пагрозамі на адрас Еўрапейскага Саюза, заявіўшы пра магчымасць ўвесці тарыфы ды гандлёвыя абмежаванні, калі той надасць Канадзе статус асацыяванага чальца.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/RONALD WITTEK Dostawca: PAP/EPA.

16-га верасня падчас свайго выступу аб становішчы ЕС старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен прапанавала Канадзе стаць асацыяваным членам ЕС.

Учора старшыня Камісіі заявіла, што хоча, каб адносіны ЕС з Канадай дасягнулі найвышэйшага магчымага ўзроўню. Яна абвясціла аб больш цесным супрацоўніцтве ў галіне тэхналогіяў, кібербяспекі, Арктыкі, энергетыкі і інтэграцыі абаронна-прамысловых баз.

Амерыканскі лідар выступіў з пагрозамі на адрас Еўрапейскага Саюза, заявіўшы пра магчымасць ўвесці тарыфы ды гандлёвыя абмежаванні, калі той надасць Канадзе статус асацыяванага чальца. Прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што калі гэта адбудзецца, гэта будзе варожым актам і прывядзе да ўвядзення высокіх тарыфаў або спынення гандлю з Еўропай у многіх галінах.

Сёння Еўрапейская камісія адказала на пагрозы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. 

— Як заявіла ўчора старшыня Камісіі, умацаванне партнёрства ЕС з Канадай не накіравана супраць каго-небудзь, а хутчэй служыць умацаванню нашай агульнай сілы, — напісаў прэс-сакратар Камісіі Олаф Гіл у каментары, дасланым Польскаму радыё.

Аднак Урсула фон дэр Ляен не кансультавалася па гэтым пытанні з дзяржавамі-чальцамі, і, як аказалася, многія дыпламаты ўспрынялі гэтую заяву з нечаканасцю. Таксама незразумела, што менавіта будзе азначаць такое асацыяванае сяброўства.

ПР/юл