Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эстонія гатовая закрыць межы пасля мабілізацыі ў Расіі

18.09.2026 10:21
Прэмʼер-міністр Крыстэн Міхал абвясціла, што калі ацэнка пагрозы зменіцца, мяжа з Расіяй можа быць неадкладна закрыта.
       -
Супрацоўнік паліцыі і пагранічнай аховы Эстоніі патрулюе эстонска-расійскую мяжуREUTERS

Эстонія гатовая закрыць свае межы ў выпадку мабілізацыі ў Расіі. Урад у Таліне рыхтуецца да магчымых сцэнарыяў і іх уплыву на бяспеку краіны. Улады Эстоніі падкрэсліваюць, што ў цяперашні час у іх няма пэўнай інфармацыі аб тым, што Расія прыме рашэнне аб агульнай мабілізацыі.

Прэмʼер-міністр Крыстэн Міхал абвясціла, што калі ацэнка пагрозы зменіцца, мяжа з Расіяй можа быць неадкладна закрыта.

—Мабілізацыя можа змяніць ацэнку пагрозы, таму мы прымаем адпаведныя меры ў залежнасці ад таго, ці яна адбудзецца і ў якой форме, — сказала кіраўнік ураду.

Міністр замежных спраў Маргус Цахкна, у сваю чаргу, падкрэсліў, што магчымая агульная мабілізацыя ў Расіі будзе праблемай не толькі для Эстоніі. Яна можа павялічыць напружанасць у Расіі і прывесці да таго, што больш расейцаў будуць спрабаваць уехаць у еўрапейскія краіны.

Эстонскі палітык адзначыў, што яго краіна даўно імкнецца да больш жорсткай візавай палітыкі для расейцаў у Еўрапейскім Саюзе. Ён дадаў, што Талін не разумее, чаму некаторыя краіны працягваюць выдаваць ім візы.

— Мы не ведаем, хто гэтыя людзі, якія прыязджаюць у Еўропу, — сказаў міністр замежных спраў.

Ён таксама падкрэсліў, што простыя ўцёкі ад мабілізацыі не даюць аўтаматычна права на міжнародную абарону.

ПР/юл