Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Андрэй Бабіш: Чэхія дапаможа Польшчы ў выпадку атакі і будзе выконваць 5-ы артыкул НАТА

22.09.2026 11:18
Бабіш аднак адзначыў, што Чэхія пакуль не мае інфармацыі пра пагрозу атакі дронамі або ракетамі.
-
Прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй БабішEPA/VALENTINA CAMU Dostawca: PAP/EPA

Чэхія будзе выконваць абавязацельствы НАТА ў сферы калектыўнай абароны і ў выпадку неабходнасці дапаможа Польшчы. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш, адказваючы на пытанне пра пазіцыю свайго славацкага калегі Роберта Фіца, які апошнім часам ставіў пад сумнеў дзеянне 5-га артыкула Паўночнаатлантычнай дамовы.

Бабіш адзначыў, што Чэхія пакуль не мае інфармацыі пра пагрозу атакі дронамі або ракетамі.

— У нас няма інфармацыі, што Чэшская Рэспубліка павінна быць атакаваная дронамі або ракетамі. Мы знаходзімся ў іншым становішчы, чым Польшча, якая знаходзіцца побач з канфліктам ва Украіне. Але калі што-небудзь здарыцца, то, вядома, мы дапаможам Польшчы ў рамках пятага артыкула, — сказаў палітык.

Раней прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск папярэджваў пра магчымасць новых расійскіх атак на Украіну і «выпадковых» удараў дронамі або ракетамі па краінах НАТА.

Бабіш таксама заявіў, што не атрымліваў папярэджанняў ад кіраўніка чэшскай контрвыведкі Міхала Кудзелкі. Той у інтэрв’ю The Guardian папярэджваў, што абмежаванае ўварванне Расіі на тэрыторыю НАТА можа адбыцца не праз гады, а на працягу месяцаў.

iar/pap/ez

Чэхія — першая краіна НАТА, якая разгарнула сістэму «Spyder»

21.09.2026 13:35
Іх поўная інтэграцыя з нацыянальнай сістэмай СПА запланавана на 2028 год.