Чэхія будзе выконваць абавязацельствы НАТА ў сферы калектыўнай абароны і ў выпадку неабходнасці дапаможа Польшчы. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш, адказваючы на пытанне пра пазіцыю свайго славацкага калегі Роберта Фіца, які апошнім часам ставіў пад сумнеў дзеянне 5-га артыкула Паўночнаатлантычнай дамовы.
Бабіш адзначыў, што Чэхія пакуль не мае інфармацыі пра пагрозу атакі дронамі або ракетамі.
— У нас няма інфармацыі, што Чэшская Рэспубліка павінна быць атакаваная дронамі або ракетамі. Мы знаходзімся ў іншым становішчы, чым Польшча, якая знаходзіцца побач з канфліктам ва Украіне. Але калі што-небудзь здарыцца, то, вядома, мы дапаможам Польшчы ў рамках пятага артыкула, — сказаў палітык.
Раней прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск папярэджваў пра магчымасць новых расійскіх атак на Украіну і «выпадковых» удараў дронамі або ракетамі па краінах НАТА.
Бабіш таксама заявіў, што не атрымліваў папярэджанняў ад кіраўніка чэшскай контрвыведкі Міхала Кудзелкі. Той у інтэрв’ю The Guardian папярэджваў, што абмежаванае ўварванне Расіі на тэрыторыю НАТА можа адбыцца не праз гады, а на працягу месяцаў.
iar/pap/ez