Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ў Кіеве працуе выстава пра Беларусь — «За нашу і вашу свабоду»

23.09.2026 14:15
Экспазіцыя праводзіць наведвальнікаў праз розныя эпохі беларускай гісторыі.
Выстава «За нашу і вашу свабоду»фота з ФБ Руху Воля

У Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ў Кіеве працуе выстава «За нашу і вашу свабоду». Яна знаёміць з беларускай нацыянальнай сімволікай, вайсковай формай і ўзнагародамі беларускага вызвольнага руху. Адкрыццё адбылося ў Дзень беларускага нацыянальнага сцяга і герба, роўна праз 35 гадоў пасля гістарычных рашэнняў Вярхоўнага Савета.

Экспазіцыя праводзіць наведвальнікаў праз розныя эпохі беларускай гісторыі: ад Полацкай дзяржавы і Вялікага Княства Літоўскага, праз Беларускую Народную Рэспубліку, Слуцкі збройны чын і беларускія вайсковыя фармаванні ХХ стагоддзя, да сучаснага змагання за вольную Беларусь.


. 

На выставе прадстаўленыя гістарычныя і сучасныя сцягі, праекты дзяржаўнай сімволікі, нацыянальнай сістэма ўзнагарод, праект пашпарта вольнай Беларусі, а таксама сімволіка і форма будучага беларускага войска. Экспазіцыйныя стэнды дапаўняюць маніторы з інфармацыйнымі матэрыяламі.

Выстава адчынілася па ініцыятыве Геральдычнай рады «Пагоня». На адкрыцці прысутнічалі таксама байцы роты «Воля», чальцы Руху Воля і Руху Каліноўцы. Выставу таксама наведаў Яраслаў Чарнагор, пасол па асаблівых даручэннях Міністэрства замежных спраў Украіны, які адказвае за сувязі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. 

паводле Рух Воля/ав