Паведамляючы пра гэта, прэм'ер-міністр Роберт Фіца раскрытыкаваў Еўрапейскі Саюз, які, на яго думку, пакідае дзяржавы-члены без падтрымкі ва ўмовах паліўнага крызісу. Прэмʼер-міністр Славакіі патрабуе экстранага саміту па пытаннях цэн на паліва:
— Гэта поўны цынізм з боку Еўрапейскага Саюза, які можа знайсці сотні мільярдаў еўра для падтрымкі вайны ва Украіне, але нават не можа сустрэцца, каб абмеркаваць высокія цэны на паліва. У той жа час ЕС чакае, што дзяржавы-члены самастойна рэалізуюць кампенсацыйныя праграмы для дапамогі грамадзянам.
Роберт Фіца падкрэсліў, што славацкі бюджэт не можа дазволіць сабе знізіць акцызы на паліва, як гэта зрабілі некаторыя іншыя краіны. Пачынаючы з кастрычніка, урад увядзе максімальную нацэнку ў 10 еўрацэнтаў за літр бензіну або дызельнага паліва.
У адказ на высокія цэны ўдвая будзе зніжаны кошт квіткоў на цягнікі, якія субсідуюцца дзяржавай.
ав