Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Праз Армузскі праліў за суткі прайшлі каля 60 танкераў з нафтай. Упершыню з ліпеня 

25.09.2026 10:10
Каля 60 нафтавых танкераў прайшлі праз Армузскі праліў, перавёзшы каля 22 млн барэляў нафты. 
 .
Армузскі праліў.Аўтар: Shahid Rajaee

Паводле Reuters, у сераду, 23 верасня 2026 года, каля 60 нафтавых танкераў прайшлі праз Армузскі праліў, перавёзшы каля 22 млн барэляў нафты. Гэта найбольшы сутачны аб’ём нафты, перавезены гэтым маршрутам з пачатку ліпеня.

Амерыканскі чыноўнік, які паведаміў пра гэта на ўмовах ананімнасці, заявіў, што каля 40 танкераў каардынавалі свой рух з амерыканскімі вайскоўцамі і ішлі пад іх аховай.

Армузскі праліў — адзін з найважнейшых сусветных маршрутаў транспартавання нафты. Пасля амерыкана-ізраільскай атакі на Іран 28 лютага Тэгеран закрыў праліў, што выклікала сур’ёзныя парушэнні на сусветным нафтавым рынку.

У другой палове жніўня ЗША таемна стварылі праз праліў марскі калідор для танкераў. Тады штодня праз паўднёвы канал праходзілі 15–20 суднаў, перавозячы каля 10 млн барэляў нафты.

эж