Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Некалькі чалавек затрыманыя каля авіябазы ў Вялікабрытаніі, жыхароў суседняй вёскі эвакуявалі

27.09.2026 12:11
Авіябазу RAF Fairford выкарыстоўваецца ВПС ЗША і ў апошні час стаў адной з баз для амерыканскіх бамбавікоў на фоне канфлікту з Іранам.
     ,    RAF Fairford,
У вёсцы Уэлфард на захадзе Англіі, недалёка ад авіябазы RAF Fairford, абвясцілі рэжым надзвычайнай сітуацыіhttps://www.dailymail.com

У вёсцы Уэлфард на захадзе Англіі, недалёка ад авіябазы RAF Fairford, абвясцілі рэжым надзвычайнай сітуацыі і эвакуявалі жыхароў некалькіх дамоў. Паліцыя затрымала некалькіх мужчын па падазрэнні ў парушэннях заканадаўства аб выбуховых рэчывах.

На месца накіравалі спецыялістаў брытанскай арміі па абясшкоджванні выбуховых прыстасаванняў. Яны правяраюць некалькі аўтамабіляў. У раёне выставілі ачапленне, паліцыя сцвярджае, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.

Эвакуяваных жыхароў размясцілі ў мясцовым спартыўна-забаўляльным цэнтры. У аперацыі ўдзельнічаюць значныя сілы экстраных службаў, у тым ліку спецыялісты па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі ў небяспечных умовах.

Авіябазу RAF Fairford выкарыстоўваецца ВПС ЗША і ў апошні час стаў адной з баз для амерыканскіх бамбавікоў на фоне канфлікту з Іранам. У сакавіку чатыры амерыканскія бамбавікі прыбылі на базу пасля дазволу брытанскага ўрада на правядзенне з яе «спецыфічных абарончых аперацый».

ВПС ЗША заявілі, што іх вайскоўцы на базе захоўваюць павышаную пільнасць і прымаюць неабходныя захады бяспекі.

bbc/эж