Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Леў XIV у Францыі: Вайна вяртаецца ў Еўропу, а адносіны паміж дзяржавамі становяцца ўсё больш варварскімі

28.09.2026 13:14
Насуперак папярэднім неафіцыйным паведамленням і на здзіўленне назіральнікаў ніводзін іншы еўрапейскі лідар ці прадстаўнік Еўрапейскага Саюза не прысутнічаў на сустрэчы, нягледзячы на тое, што Елісейскі палац іх запрасіў.
     XIV
Эманюэль Макрон і Папа Леў XIV PAP/EPA/MAURIZIO BRAMBATTI

Вайна вяртаецца ў Еўропу, а адносіны паміж дзяржавамі становяцца ўсё больш варварскімі, гаварыў папа Леў XIV у сваёй прамове аб міры і будучыні Еўропы падчас візіту ў Мец, на ўсходзе Францыі. Гэта заключны этап яго чатырохдзённага турнэ па краіне, якое завершыцца сёння ўвечары.

Папа падкрэсліў, што ўсё больш разнастайнай Еўропе патрэбны хрысціянскі дух дыялогу і адкрытасці. Ён асудзіў вяртанне вайны на Стары Кантынент, назваўшы яго «непатрэбнай разнёй».

— Неабходна весці цярплівы дыялог, праяўляць мужнасць у перамовах і быць гатовым адмовіцца ад пэўных пазіцый дзеля вышэйшага дабра, якім з’яўляецца мір, — сказаў Леў XIV.

Ён падкрэсліў, што Еўропа, абапіраючыся на свае каштоўнасці і міжнароднае права, можа спыніць спіраль гвалту.

— Сёння міжасобасныя адносіны і адносіны паміж дзяржавамі становяцца ўсё больш варварскімі. Каштоўнасцю дадзенага слова грэбуюць, замест гэтага мы хвалімся хлуснёй і падманам, — сказаў Папа.

Раней у Мецы прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў Еўропу быць мужнай, не паддавацца спакусе замкнуцца ў сабе, ненавідзець іншых ці вяртацца да раз'яднаных нацыяналізмаў.

Насуперак папярэднім неафіцыйным паведамленням і на здзіўленне назіральнікаў ніводзін іншы еўрапейскі лідар ці прадстаўнік Еўрапейскага Саюза не прысутнічаў на сустрэчы, нягледзячы на тое, што Елісейскі палац іх запрасіў.

ав