Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Звязаная з расійскім ГРУ дыверсійная сетка магла дзейнічаць са Славакіі

29.09.2026 15:10
Гаворка ідзе пра падпал каля офісаў абаронных кампаній у Мюнхене, сарваны напад на завод украінскага вытворцы дронаў Skyeton каля славацкага Прэшава і спробу атакі выбуховым дронам у аэрапорце Лейпцыг/Гале.
Сцяг СлавакііAndrea/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нямецкія следчыя вывучаюць магчымую сувязь серыі дыверсій у Германіі і Славакіі з сеткай ГРУ — расійскай ваеннай разведкі, якая магла дзейнічаць са славацкай тэрыторыі. Пра гэта піша Frankfurter Allgemeine Zeitung (FAZ). Інфармацыю таксама прыводзяць славацкія выданні Denník N і Aktuality.sk.

Паводле FAZ, гаворка, сярод іншага, ідзе пра падпал каля офісаў абаронных кампаній у Мюнхене, сарваны напад на завод украінскага вытворцы дронаў Skyeton каля славацкага Прэшава і спробу атакі выбуховым дронам у аэрапорце Лейпцыг/Гале. Напад на завод Skyeton славацкая паліцыя прадухіліла яшчэ ў жніўні. Па гэтай справе затрымалі некалькіх замежнікаў.

Славацкія ўлады, аднак, не пацвярджаюць версію пра расійскі след. Міністр унутраных спраў Матуш Шутай Эшток назваў паведамленні FAZ «глупствам». Кіраўнік Славацкай інфармацыйнай службы Павол Гашпар таксама заявіў, што датычнасць ГРУ пакуль не пацверджаная.

Паведамленні пра магчымую дыверсійную сетку з’явіліся на фоне вяртання ў Браціславу расійскага ваеннага аташэ. Папярэдняга аташэ Славакія выслала ў 2022 годзе пасля выкрыцця вярбоўкі славацкага грамадзяніна для ГРУ.

эж

Берлін размаўляе з Масквой, а Варшава — з Мінскам. Еўропа імкнецца да дыялогу з агрэсарамі?

28.09.2026 13:13
Нямецкі міністр заклікаў Маскву да дээскалацыі і пацвердзіў падтрымку Кіева, але, паводле яго, не ўбачыў гатоўнасці абмяркоўваць завяршэнне вайны.