Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША пачалі аперацыю «Эканамічны ізгой», скіраваную супраць Ірану

02.10.2026 12:02
ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Ірану ў рамках аперацыі «Эканамічны ізгой», піша штодзёнка «Rzeczpospolita».
Ілюстрацыйнае фотаImage by Thomas Breher from Pixabay/CC0

Новыя санкцыі накіраваны супраць звязанай з Расіяй сеткі «ценявога банкінгу», а таксама супраць кампаній з іранскай чыгуначнай і аўтамабільнай галіны.

Міністэрства фінансаў ЗША абвясціла, што прызнала банкаўскую сетку A7 «значнай транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй». Паводле звестак Міністэрства, яе ўзначальвае Ілан Сор, былы малдаўскі палітык, раней асуджаны за растрату мільярдаў еўра.

Банкаўская сетка A7 называецца «ценявым банкінгам» і складаецца з так званых субагентаў, або кампаній з трэціх краін, задача якіх — маскіраваць плацяжы, звязаныя з санкцыйнымі сектарамі і асобамі, пад выглядам звычайных камерцыйных аперацый. Гэта дасягаецца з дапамогай падробленых гандлёвых дакументаў і фіктыўных апісанняў прадуктаў. Паводле звестак амерыканскіх следчых, са студзеня 2025 года па чэрвень 2026 года субагенты апрацавалі трансакцый на суму больш за 17 мільярдаў долараў, абыходзячы санкцыі, уведзеныя супраць Расіі, а таксама правялі трансакцыі Цэнтральнага банку Ірану, Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) і падтрыманых Іранам тэрарыстычных арганізацый, такіх як ХАМАС.

Міністэрства фінансаў ЗША заявіла, што кожны, хто спрыяе незаконнаму фінансаванню «праціўнікаў Амерыкі», страціць доступ да амерыканскай фінансавай сістэмы. Дзяржаўны дэпартамент таксама абвясціў аб увядзенні санкцый супраць кампаній на Блізкім Усходзе, ва Усходняй Азіі і Еўропе, якія працуюць у чыгуначнай, аўтамабільнай і металургічнай прамысловасці Ірану. Новыя санкцыі — гэта чарговы крок да ізаляцыі Тэгерану.

З дапамогай эканамічнага ціску ЗША імкнуцца прымусіць Іран падпісаць пагадненне аб спыненні вайны, якая пачалася 28 лютага, на ўмовах Вашынгтону. Іран нядаўна прапанаваў амерыканцам пагадненне аб спыненні агню, якое прадугледжвала б разблакаванне Армузскага праліва ў абмен на зняцце блакады іранскіх партоў, але з неафіцыйных крыніц вядома, што Трамп адхіліў яго, піша выданне.

юл