Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўракамісар па абароне папярэджвае РФ: Удары па нашых абаронных прадпрыемствах падпадаюць пад 5-ы артыкул НАТА

02.10.2026 13:44
Напярэдадні МЗС Расіі назвала такія прадпрыемствы патэнцыйнымі ваеннымі цэлямі.
-
Штаб-кватэра НАТА фота: Drop of Light/Shutterstock

Еўракамісар па пытаннях абароны і космасу Андрус Кубілюс заявіў, што расійскі ваенны ўдар па абаронных заводах у краінах НАТА можа стаць падставай для прымянення 5-га артыкула Паўночнаатлантычнай дамовы, які прадугледжвае калектыўную абарону. Заява прагучала пасля пагроз Масквы на адрас прадпрыемстваў, якія вырабляюць зброю для Украіны.

— У гэтым няма нічога новага. Мы бачым, што Расія ўзмацняе свае пагрозы, а таксама пераходзіць да дзеянняў, у тым ліку гібрыдных, і здзяйсняе акты сабатажу. Мы не баімся расійскіх пагроз. Мы павінны быць гатовыя і павышаем нашу абарончую гатоўнасць. Аднак калі на нас нападуць і мы адчуем боль, наш адказ на дзеянні Расіі павінен быць такім жа балючым, як і напад, які мы перажылі, — заявіў Кубілюс.

Літовец асобна падкрэсліў: калі Расія нанясе ўдар па еўрапейскіх заводах на тэрыторыі краін НАТА, гэта падпадае пад дзеянне 5-га артыкула Паўночнаатлантычнай дамовы. Напярэдадні МЗС Расіі назвала збройні патэнцыйнымі ваеннымі цэлямі.

За ўсю гісторыю НАТА 5-ты артыкул ужывалі толькі аднойчы — пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года ў ЗША. Ён замацоўвае прынцып, паводле якога ўзброены напад на аднаго саюзніка лічыцца нападам на ўсіх. Пры гэтым кожная краіна сама вызначае, якую дапамогу аказаць: дамова прадугледжвае магчымасць выкарыстання ўзброенай сілы, але не абавязвае ўсіх удзельнікаў адказваць аднолькавым чынам.

iar/эж