Джон Коўл, юрыст і перамоўшчык ЗША ў Беларусі, якому прыпісваюць вызваленне сотняў зняволеных, стане спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта Дональда Трампа па пытаннях закладнікаў.
Коўл, сярод іншага, дамогся вызвалення трох палякаў, у тым ліку Анджэя Пачобута.
У мінулым месяцы Аляксандр Лукашэнка памілаваў 15 зняволеных пасля перамоваў з Коўлам.
Прадстаўнік ЗША вядзе дыялог з уладамі ў Мінску больш за год.
— За апошні год Джон дамогся вызвалення і вяртання больш за 65 амерыканцаў і грамадзян краін-саюзнікаў з Беларусі і дамовіўся аб вызваленні больш за 800 палітычных зняволеных з шматлікіх краін Усходняй Еўропы, — напісаў Дональд Трамп на Truth Social.
Коўл заменіць Адама Бёлера, які, паводле слоў прэзідэнта ЗША, дамогся вызвалення 196 закладнікаў. Трамп дадаў, што Бёлер, які ў жніўні дапамог дамагчыся вызвалення былога марскога пехацінца ЗША з Расіі, будзе працягваць падтрымліваць намаганні па іншых пытаннях у якасці старэйшага дарадцы.
IAR/яс