Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія перадала Паўночнай Карэі тэхналогію рэактыўных беспілотнікаў, паведаміў Зяленскі

05.10.2026 15:01
Аналітыкі лічаць, што згаданая інфармацыя можа перашкодзіць у спробах наладзіць дыялог паміж Сеулам і Пхеньянам.
Сцяг Японііjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія перадала Паўночнай Карэі тэхналогію рэактыўных беспілотнікаў, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Гэта выклікала сур'ёзную заклапочанасць ва Усходняй Азіі, сярод дэмакратычных суседзяў камуністычнай дзяржавы.

Японскае інфармацыйнае агенцтва «Kyodo» ў сваёй карэспандэнцыі з Кіева піша пра асцярогі, што тэхналогія, «якая сее хаос ва Украіне, можа быць выкарыстана» супраць Японіі і іншых краін Усходняй Азіі.

Прэзідэнт Украіны папярэджвае, што гэта «вельмі небяспечны момант вайны для азіяцкіх краін, якія мяжуюць з Паўночнай Карэяй». Паўночнакарэйскіх салдат будуць навучаць у Расіі кіраванню беспілотнікамі і сістэмамi электрамагнітнага глушэння.

На мінулым тыдні Кіеў наведаў былы міністр абароны Японіі. Паводле звестак японскіх уладаў, ён абмяркоўваў, сярод іншага, сумесныя японска-ўкраінскія праекты па распрацоўцы тэхналогій барацьбы з беспілотнікамі.

Раскрыццё Кіевам інфармацыі аб перадачы тэхналогій супала з дыпламатычным крызісам у адносінах з Сеулам. Паўднёвая Карэя абвінаваціла Украіну ў парушэнні абяцання, датычнага перадачы паўночнакарэйскіх ваеннапалонных.

Інфармацыя, агучаная прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім падчас сустрэчы ААН, мела сакрэтны характар. Аналітыкі лічаць, што яе раскрыццё можа сурʼёзна перашкодзіць у спробах наладзіць дыялог паміж Сеулам і Пхеньянам.

IAR/аз