Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чэхія адмаўляецца ад удзелу ў «Еўрабачанні»

06.10.2026 17:01
Такім чынам грамадскае Чэшскае тэлебачанне плануе эканоміць грошы з-за абмежаванага бюджэту.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. stux/pixabay.com/CC0 Public Doma

Чэхія адмаўляецца ад удзелу ў конкурсe песні «Еўрабачанне» ў наступным годзе. Грамадскі вяшчальнік растлумачыў, што прычына — эканомія сродкаў. Сваёй заявай Чэшскае тэлебачанне пацвердзіла ранейшыя здагадкі аб скарачэнні бюджэту і адмене некаторых праграм.

— З-за змяненняў у бюджэце Чэшскае тэлебачанне вырашыла не ўдзельнічаць у конкурсе ў будучым годзе, — гаворыцца ў заяве.

Пасля змены ўрада ў Чэхіі фінансавае становішча грамадскага вяшчальніка стала нявызначаным. Кабінет міністраў Андрэя Бабіша плануе ліквідаваць падпіску на грамадскае радыё і тэлебачанне і фінансаваць грамадскія СМІ з дзяржаўнага бюджэту. Чакаецца, што гэтыя змены прывядуць да скарачэння выдаткаў.

IAR/аз