Прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні назвала вельмі рызыкоўным амерыкана-расійскае пагадненне па дызельным паліве. Аб пастаўках дызелю ў ЗША ў абмен на частковае зняцце санкцый на мінулым тыдні паведаміў прэзідэнт Дональд Трамп.
Кіраўнік італьянскага ўрада нагадала, што крызіс на сусветным паліўным рынку выкліканы найперш вайной у Іране, а не ва Украіне.
Пагадненне паміж ЗША і Расіяй прадугледжвае імпарт каля 4 млн 800 тыс. тон расійскага дызельнага паліва. Пастаўкі падзеленыя на некалькі партый.
вс