Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Германіi пачаўся суд па справе пра падрыў Nord Stream

15.10.2026 09:29
Праз чатыры гады пасля выбухаў на газаправодзе Nord Stream 14 кастрычніка ў Гамбургу пачаўся суд над украінцам, абвінавачаным у кіраванні аперацыяй на дне Балтыйскага мора.
Gazociąg Nord Stream 2 został ukończony w roku 2021. We wrześniu 2022 roku został wysadzony przez nieustalonych sprawców
Gazociąg Nord Stream 2 został ukończony w roku 2021. We wrześniu 2022 roku został wysadzony przez nieustalonych sprawcówdragancfm/Shutterstock

Сяргей Кузняцоў вырашыў маўчаць на працэсе, але праз сваіх абаронцаў паведаміў, што хоча, каб яго называлі поўным імем.

Кузняцова абараняюць тры адвакаты. На першым пасяджэнні яны патрабавалі спыніць суд, спасылаючыся на тое, што іх кліент падчас атакі на Nord Stream быў вайскоўцам украінскай арміі, тамуна яго распаўсюджваецца вайсковая таямніца і ён не можа даваць паказанні ў сваю абарону.

Гэта афіцыйная прычына маўчання ўкраінца. Сяргей Кузняцоў не гаворыць, але ягоны жэст шырока каментуюць СМІ. Увайшоўшы ў судовую залу, Кузняцоў адсалютаваў, але невядома каму — ці сімвалічна прысутным у аўдыторыі суайчыннікам, ці непасрэдна аднаму са сведкаў на працэсе, якім павінен быў быць украінскі афіцэр, прысланы Кіевам.

Былы вайсковец абвінавачваецца ў кіраўніцтве атакай на грамадзянскую інфраструктуру, разбурэнні эканамічна важнага аб'екта і саўдзеле ў ваенным злачынстве. Апошняе абвінавачванне звязана з тым, што нямецкая пракуратура ўказвае на датычнасць да атакі кіраўнікоў украінскай арміі. Аднак ні пракуратура, ні журналісцкія расследаванні не даказалі, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ведаў пра атаку перад тым, як яна была здзейснена.

Суд запланаваў 24 дні працэсу да канца лютага.

IAR/яс