Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Як амерыканцы ацэньваюць прэзідэнцтва Трампа?

15.10.2026 14:04
Большасць дарослых амерыканцаў перакананая, што павелічэнне асабістага багацця было ў прыярытэтах Дональда Трампа на другі тэрмін.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп EPA/JIM LO SCALZO Dostawca: PAP/EPA.

Большасць амерыканцаў лічыць, што Дональд Трамп атрымлівае прыбытак ад свайго прэзідэнцтва неэтычнымі, або незаконнымі спосабамі, а таксама, што ён засяроджаны на ўласным багацці і яго не хвалюе лёс звычайных грамадзян. Гэтак вынікае з новага апытання Цэнтра даследаванняў грамадскіх спраў AP-NORC.

Каля 6 з 10 дарослых амерыканцаў лічаць, што сямейны бізнес Дональда Трампа атрымлівае рэкордны прыбытак ад новых прадпрыемстваў, якія падтрымліваюцца яго палітыкай. Большая частка апытаных хоць мяркуе, што Трамп дзейнічае насуперак законаў або неэтычна, аднак не лічаць, што гэта нелегальна.

Прыблізна 2 з 10 апытаных лічаць, што прэзідэнт-рэспубліканец не робіць нічога дрэннага, і падобны працэнт кажа, што ў іх няма дастаткова ведаў, каб каментаваць гэта.

Тым часам крыху больш за палову амерыканцаў кажуць, што з моманту вяртання ў Белы дом Дональд Трамп паставіў свае ўласныя фінансавыя інтарэсы «значна» вышэй за іншыя праблемы. Толькі чвэрць лічыць, што Трамп клапоціцца пра дабрабыт краіны ў цэлым.

Толькі 1 з 10 рэпсандэнтаў AP-NORC лічыць, што прэзідэнт «значна засяроджваецца» на пытаннях, якія закранаюць такіх людзей, як яны.

З апытання вынікае, што большасць дарослых амерыканцаў перакананая, што павелічэнне асабістага багацця было, прынамсі ў пэўнай ступені, у прыярытэтах Дональда Трампа на другі тэрмін.

IAR/яс