Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху планаваў масавую атаку на Іран на пачатак кастрычніка, але, як паведамляе «Financial Times», аперацыя была заблакаваная прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Паводле крыніц брытанскай газеты, ізраільская армія была цалкам гатовая да правядзення шматдзённай паветранай аперацыі ў першай палове кастрычніка. Мэтамі былі ядзерныя абʼекты, рэжымная інфраструктура ў Тэгеране і грамадзянскія абʼекты, у тым ліку электрастанцыі.
Аднак Дональд Трамп выступіў супраць зацвярджэння плана, бо не хацеў дэстабілізаваць сітуацыю на Блізкім Усходзе непасрэдна перад выбарамі ў Кангрэс ЗША 3 лістапада.
Нетаньяху планаваў атаку яшчэ больш магутнай, чым сумесная амерыкана-ізраільская аперацыя ў лютым.
Аднак ананімныя дыпламатычныя крыніцы паказваюць, што сцэнар аднаўлення авіяўдараў па Іране ў бліжэйшыя тыдні ўсё яшчэ разглядаецца.
Гэтая інфармацыя зʼявілася неўзабаве пасля неафіцыйнага візіту кіраўніка Пентагона Піта Хегсета ў Ізраіль і за некалькі дзён да парламенцкіх выбараў у Ізраілі.
IAR/яс