Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Нідэрландах скароцяць 25 тыс. дзяржслужачых і заменяць іх штучным інтэлектам

27.10.2026 13:01
Да канца 2025 года колькасць дзяржаўных служачых у краіне дасягнула рэкордных 160 тыс. чалавек.
, .
Амстэрдам, Нідэрланды.pixabay.com/Rianne_SchillerMclean

Урад Нідэрландаў плануе скараціць каля 25 тыс. працоўных месцаў у дзяржаўным сектары ў рамках рэформы па павышэнні эфектыўнасці з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. Да 2027 года ўлады разлічваюць зэканоміць 900 млн еўра штогод, а з 2035 года – 3 млрд 500 млн еўра, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Скарачэнні закрануць перш за ўсё міністэрствы, інспекцыі і выканаўчыя органы. Пры гэтым змены не будуць аднолькавымі для ўсіх ведамстваў: паліцыя і абаронная сфера ў меншай ступені падпадуць пад рэформу.

Паводле ўлад у Гаазе, да канца 2025 года колькасць дзяржаўных служачых у краіне дасягнула рэкордных 160 тыс. чалавек. Гэта на 41% больш, чым у 2018 годзе, нягледзячы на абяцанні папярэдніх урадаў скараціць штат. У асобных дэпартаментах міністэрстваў, інспекцый і выканаўчых органаў скарачэнні могуць скласці 45-60% персанала.