Сцюардэса авіякампаніі American Airlines Кэрал Фэйр завяршыла прафесійную кар'еру ва ўзросце 83 гадоў, здзейсніўшы свой апошні рэйс з Лондана ў горад Шарлот у Паўночнай Караліне.
На ўзлётна-пасадачнай паласе борт сустрэлі, згодна з авіяцыйнай традыцыяй, воднай аркай з пажарных брандспойтаў. Калегі і пасажыры арганізавалі для ветэрана авіяцыі ўрачыстае развітанне, уручылі кветкі, памятную стужку і карону ў гонар рэкорднага стажу працы ў грамадзянскай авіяцыі.
Сваю карʼеру Фэйр пачала яшчэ ў 1963 годзе ў мясцовай авіякампаніі, якая пазней увайшла ў склад American Airlines. Першапачаткова дзяўчына планавала папрацаваць сцюардэсай усяго паўгода, аднак захапілася прафесіяй і прысвяціла палётам усё жыццё.
Падчас свайго апошняга рэйсу сцюардэса падзякавала пасажырам і калегам за цёплае развітанне. Цяпер 83-гадовая амерыканка плануе прысвяціць час сямʼі і адпачынку.
вс