У Ройтлінгене на поўдні Германіі быў арыштаваны мужчына — грамадзянін Турцыі, якога пракуроры лічаць арганізатарам падпалу станцыі «Starlink» у Польшчы. Паліцыя знайшла ў яго восем тэлефонаў і боепрыпасы.
Раней у Бадэн-Вюртэмбергу за гэты падпал былі арыштаваныя два чалавекі, таксама грамадзяне Турцыі. Яны знаходзяцца пад вартай ужо тры тыдні, а Польшча патрабуе іх экстрадыцыі.
Арыштаваны цяпер мужчына абвінавачваецца ў падрыхтоўцы злачынства тэрарыстычнага характару.
Паводле апошніх звестак, у ноч з 22 на 23 верасня два падазраваныя падпалілі базавую станцыю «Starlink» у вёсцы Воля Крабоўска (Wola Krobowska) ў Мазовіі.
Украінскія войскі выкарыстоўваюць тэрміналы спадарожнікавай сеткі «Starlink» на фронце. Базавая станцыя дазваляе спадарожнікам падключацца да інтэрнэту.
Польскія спецслужбы лічаць, што за падпалам можа стаяць расійская разведка.
IAR/аз