Прэзідэнт Малдовы Мая Санду паведаміла, што Малдова запусціла лінію электраперадачы з Румыніі, якая злучае краіну з еўрапейскай энергетычнай сістэмай. Пра гэта кіраўнік дзяржавы напісала ў сацсетцы X.
Паводле яе слоў, Малдова будуе яшчэ дзве такія лініі. Санду таксама адзначыла, што краіна адмовілася ад расійскага газу і больш не залежыць ад Масквы.
– Дзесяцігоддзямі Масква шантажуе нас энергіяй. Цяпер гэта скончана – Малдова не купляе расійскага газу, і ўжо будуюцца яшчэ дзве лініі электраперадачы ў Румынію, – напісала прэзідэнт.
вс