Упершыню ў гісторыі Германіі прэзідэнтам стане жанчына. Канцлер Фрыдрых Мерц вызначыў Ільзэ Айгнер кандыдатам на гэтую пасаду. Частка апазіцыі паабяцала падтрымку падчас галасавання ў парламенце, таму абранне палітыка Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу амаль пэўнае.
Парламент будзе галасаваць па кандыдатуры Ільзэ Айгнер 30 студзеня 2027 года. Партнёры па кааліцыі з Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДПГ) і палітыкі з апазіцыйнай «Партыі зялёных» заявілі, што яе падтрымаюць.
– Тое, што мне ўдалося атрымаць падтрымку розных палітычных партый – гэта важны крок супраць папулісцкіх і экстрэмісцкіх сіл у нашай краіне, – сказала Ільзе Айгнер.
Кандыдатка ў прэзідэнты – былая міністр сельскай гаспадаркі ва ўрадзе Ангелы Меркель, былая віцэ-прэм'ер і міністр Баварыі, актуальна – спікер парламента гэтай нямецкай зямлі.
вс