Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Маскву прыбылі амерыканскія пасланнікі

12.11.2026 08:13
Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер павінны сёння сустрэцца з Уладзімірам Пуціным. 
                        12  2026 .
Прадстаўнік прэзідэнта Расіі Кірыл Дзмітрыеў сустракае спецыяльнага пасланца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыва Віткофа і зяця Трампа Джарэда Кушнера ў аэрапорце Унукава ў Маскве 12 лістапада 2026 года. Кадр з відэа. Крыніца: акаўнт прадстаўніка прэзідэнта Расіі Кірыла Дзмітрыева ў сацсетцы X/матэрыял прадастаўлены праз REUTERS

Пасланнікі Дональда Трампа прыляцелі ў Маскву. Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер павінны сёння сустрэцца з Уладзімірам Пуціным. Напярэдадні яны ўдзельнічалі ў трохбаковых мірных перамовах у Абу-Дабі.

Перад сустрэчай з Уладзімірам Пуціным прадстаўнікі Вашынгтона правядуць перамовы з дарадцам Крамля па сувязях са Злучанымі Штатамі Кірылам Дзмітрыевым.

Некаторыя незалежныя аглядальнікі лічаць, што Уіткаф і Кушнер хочуць асабіста расказаць Пуціну пра перамовы ў Абу-Дабі, паколькі асцерагаюцца, што расійская дэлегацыя скажае інфармацыю пра іх вынікі.

Незалежныя каментатары падкрэсліваюць, што расійскі дыктатар таксама атрымлівае ад свайго атачэння скажоныя звесткі пра сітуацыю на фронце.

Падчас перамоваў у Абу-Дабі ўкраінскі бок прадставіў падрабязныя прапановы адносна завяршэння вайны. Расійская дэлегацыя настойвала на абмеркаванні так званай агульнай «архітэктуры бяспекі».

IAR/яс